Хто з нас хоць аднойчы не бавіў цэлы дзень за праглядам любімага серыяла ў рэжыме нон-стоп. Серыя за серыяй, сезон за сезонам. Проста ідэальны варыянт.
Але як зарыентавацца ў бясконцым моры варыянтаў, што «плаваюць» у бясконцым моры інтэрнэт-рэсурсаў, і быць упэўненымі, што сюжэт спадабаецца? TeenAge прапануе некалькі сапраўды вартых увагі праектаў.
Фантастычная гісторыя пра сяброў-падлеткаў са звычайнага амерыканскага гарадка. Знікненне аднаго з іх пачынае цэлы ланцужок дзіўных падзей з удзелам загадкавых істот з паралельнага сусвету. Канечне ж, жахлівага.
Дакладна спадабаецца тым, хто любіць чытаць Стывена Кінга і верыць у існаванне людзей з надзвычайнымі здольнасцямі.
Яны – геніяльныя, але бедныя праграмісты. Жывуць у Лас-Анджэлесе. Распрацоўваюць уласную ўнікальную пошукавую сістэму. Але сябрам не так проста прадставіць свой прадукт на рынку ва ўмовах высокай канкурэнцыі. Ды і ў іх камандзе не заўсёды ўсё спакойна. Сваркі, узаемныя абвінавачванні, канкурэнцыя...
Серыял для тых, хто любіць свет ІТ-тэхналогій, верыць у справядлівасць і сапраўднае сяброўства.
Яшчэ адна гісторыя пра жыхароў Лас-Анджэлеса – настаўніцу пачатковых класаў, дзівачку Джэс, маркетолага Шміта, былога баскетбаліста (які гуляў у камандзе Латвіі) Уінстана, няўдачніка па жыцці Ніка і мадэль Сесе. Яны заводзяць стасункі, пераадольваюць цяжкасці, жартуюць адзін з аднаго, але застаюцца сапраўднымі сябрамі.
Выдатны тонкі гумар, неверагодныя гісторыі і проста пазітыў.
Новы праект ад стваральніка легендарнага «Доктара Хаўса» Дэвіда Шора. Праўда, хірургі кажуць, што медыцынская фактура тут прапрацаваная лепш у параўнанні з яго знакамітым папярэднікам. Значыць, гісторыі пацыентаў і іх хвароб – больш праўдзівыя. Галоўны герой – геніяльны хлопец, які пакутуе на аўтызм. Разам з тым менавіта хвароба дазваляе яму быць больш пільным і больш дакладным у пастаноўцы дыягназаў.
Спадабаецца тым, хто захапляецца медыцынай.
Сёння ўсё больш і больш папулярным становіцца жанр камедыйнага стэнд-апу. Але ў якасці такіх камедыйшчыкаў мы больш верагодна пабачым мужчын. А што, калі свае сілы ў камедыі паспрабуе жанчына, звычайная хатняя гаспадыня? Тонкі гумар, уменне пісаць жарты і неверагодная харызма. А яшчэ – крышачку ўдачы.
Серыял паказвае закуліссе сцэны камедыі і распавядае, што выпадковасці часам зусім не выпадковыя.
Прыемнага прагляду!
Чытай і глядзі таксама:
Пять фильмов для тех, кто не верит в свои силы
Теги: Отношения. Сверстники. Создай_себяФильмы
Марина Веселуха