Першы, адукацыйны, беларускамоўны: з’явіўся новы падкаст для падлеткаў

2019-12-06

Сёння ў інтэрнэт-прасторы выйшаў першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя». Яго стваральнікі прапануюць школьнікам цікавы інфармацыйна-адукацыйны кантэнт, які можа дапамагчы ім атрымаць дадатковыя веды ад аўтарытэтных экспертаў: лекцыі, гутаркі, інтэрв’ю, майстар-класы ў аўдыёфармаце. 

Запланавана адмысловая серыя такіх выпускаў. Працягласць кожнага запісу – каля 20 хвілін. За гэты час прафесіяналы з розных сфер дзейнасці ў гутарцы з вядучым падкаста Дзмітрыем Смірновым на ўласным прыкладзе распавядуць пра тое, наколькі важна валодаць аратарскім майстэрствам, каб увасобіць у жыццё свае ідэі. У якасці гасцей будуць запрашацца цікавыя асобы – вядомыя спецыялісты ў галінах экалогіі, культуры, інклюзіі, тэхналогій і аратарскага майстэрства.
 


«Першыя»: стартуе конкурс ідэй для старшакласнікаў на беларускай мове

 

У першым падкасце Ірына Дубовік – CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON – распавядае, як пераадолець страх публічных выступленняў, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

Больш падрабязна пра майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй Дзмітрый Смірноў і Ірына Дубовік распавядуць на воркшопе, які адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры VOKA CINEMA (вул. П. Мсціслаўца, 11).  

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны.
Для гэтага трэба пакінуць заяўку на сайце
 конкурсу.


Как я преодолела страх публичных выступлений

 

Першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў выйшаў у рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Конкурс стартаваў 8 кастрычніка, і на дадзены момант працягваецца збор заявак. У першапачатковай анкеце трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. 

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю ў адным з чатырох кірункаў – экалогія, культура, інклюзія ці тэхналогіі. Патрабаванне да конкурсных прапаноў толькі адно – яны мусяць змяняць навакольны свет і жыццё да лепшага. Для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk. 

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.


Присоединяйся к нам в FacebookВКTelegram и будь в курсе свежих новостей!  

Дата: 2019.12.07
Время: 11:00 - 13:00
Место: в кинотеатре VOKA CINEMA (ул. П. Мстиславца, 11)
Вход: ссылка на заявку https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSemzDls6LiGVa2FMl961v8HhdRfOb4Wcuc9l2MnIbQM-dFhIQ/viewform
Комментарии