Інстытут імя Гётэ ў Мінску да 6 мая шукае найлепшы кароткаметражны фільм пра твой горад.
Кожны горад мае ўласную гісторыю, славутасці і вядомыя месцы. А што паядноўвае цябе з тваім горадам? Якія асаблівыя месцы ты ведаеш у сваім горадзе? Як выглядае жыццё твайго горада?
Здымі кароткі фільм (не больш за 3 хвіліны) і дашлі яго на адрас электроннай пошты marina.mitkina@goethe.de.
Да свайго электроннага ліста прыкладзі рэгістрацыйны фармуляр. Калі файл будзе занадта вялікім, то ты можаш захаваць яго тут.
Умовы ўдзелу ў конкурсе «Мой горад за 3 хвіліны»:
Галоўны прыз для пераможцы – стыпендыя для ўдзелу ў моладзевых курсах нямецкай мовы ў Германіі для школьнікаў у перыяд з 5 па 25 жніўня. Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд, кошт удзелу ў трохтыднёвых курсах, а таксама кошт размяшчэння ў Германіі.