«Першыя»: стартуе конкурс ідэй для старшакласнікаў на беларускай мове

2019-10-09

«Першыя» – конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. У конкурсе могуць прыняць удзел вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Цябе чакаюць карысныя майстар-класы і інтэрактыўныя воркшопы з сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. 10 фіналістаў праекта стануць галоўнымі спікерамі маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаюць смартфоны iPhone Xs! Мы ведаем, што ў цябе ёсць цікавая ідэя. Раскажы пра яе на ўвесь свет!  


Першыя

Online-рэгістрацыя
 

Пра праект

Мы распачынаем праект «Першыя» для таго, каб даць старшакласнікам па ўсёй краіне дадатковыя магчымасці для самаразвіцця па цікавых для іх тэмах. Мы верым, што прынцып «думай глабальна – дзейнічай лакальна» можа стаць штуршком для вялікіх зменаў. У партнёрстве з беларускай супольнасцю TEDx мы хочам зрабіць так, каб беларуская моладзь змагла быць пачутай, каб падлеткі маглі падзяліцца сваімі ідэямі і знайсці для іх падтрымку, – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый A1 Мікалай Брэдзелеў.

4 кірункі конкурсу

• Экалогія
• Тэхналогіі
• Інклюзія
• Культура

Этапы конкурсу:

1. З 8.10.2019 па 8.03.2020
Рэгістрацыя, адукацыйныя воркшопы, распрацоўка ідэй і падрыхтоўка прэзентацый у фармаце відэа.

2. З 30.03.2020 па 15.05.2020
Падрыхтоўка да ўдзелу ў TEDxYouth@Minsk і публічнае выступленне на канферэнцыі з прэзентацыяй сваёй ідэі.

Галоўны прыз

Кожны фіналіст конкурсу атрымае адзін з 10 смартфонаў iPhone Xs.

Кірункі конкурсу

Мы прапануем выступіць са сваёй ідэяй па аднаму з чатырох кірункаў, але не абмяжоўваем вас. Вы можаце прадставіць ідэю, якая закранае адразу некалькі кірункаў.

Экалогiя

Гэты кірунак для тых, хто хоча вырашыць разнастайныя экалагічныя праблемы: ад лакальных да самых глабальных! Варта толькі пачаць!

Гэта тэма зусім новая для нашага праекту, таму ў цябе ёсць шанец прадставіць усім сваю ўнікальную ідэю. Будзь крэатыўным і смелым, думай шырэй - тэма «Экалогія» вельмі багатая!

Online-рэгістрацыя

Тэхналогіі

Кірунак для тых, хто цікавіцца сучаснымі гаджэтамі, разумее, наколькі карыснымі яны могуць быць у штодзенным жыцці, і гатовы прапанаваць уласныя ідэі.

Паглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістамі мінулага сезону па тэме «Тэхналогіі»

Ілля Баркоўскі змог расказаць усім турыстам і жыхарам Гомеля пра знакамітага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Як ён гэта зрабіў, глядзі тут.

Цімафей Стамброўскі прыдумаў, як спалучыць канструяванне, робатаў і мабільны дадатак, каб зрабіць рашэнне задач на ўроках фізікі наглядным. Ён яшчэ і распавядаў пра гэта цікава, паглядзі!

Online-рэгістрацыя

Інклюзія

Калі ты ведаеш, як уключыць людзей з асаблівымі патрэбамі ў актыўнае грамадскае жыццё, то мы будзем рады пачуць твае ідэі.

Паглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістымі прошлага сезону па тэме «Інклюзія»

Паліна Мураева расказала пра інклюзіўны арт-цэнтр. Цікава? Глядзі тут!

Юля Стэфняк прапанавала зрабіць Мінск максімальна зручным горадам для прасоўвання на вазку і зрабіць для гэтага спецыяльную праграму для тэлефона. Падрабязней у яе выступе.

Online-рэгістрацыя

Культура

Кірунак для тых, у каго ёсць ідэі, як папулярызаваць і зацікавіць грамадства ў беларускай культуры.

Паглядзі, якія праекты былі прадстаўлены фіналістамі прошлага сезону па тэме «Культура»

Крысціна Байко ведае, як перанесці ўрок гісторыі з класаў на вуліцы Мінска. А ты яшчэ не? Тады хутчэй глядзі яе выступ!

Анастасія Шор са сцэны Prime Hall прэзентавала ўласны брэнд свайго роднага горада Жодзіна. «Брэнд» горада? Так. Не верыш? Паглядзі сам!

Online-рэгістрацыя

Падзеi i анонсы

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў

Афіцыйная суполка праекта «Першыя»

Тэлеграм-канал праекта «Першыя»

Удзельнiкi

Каб стаць удзельнікам конкурсу «Першыя» трэба:
  • 1.выбраць адзін з чатырох прапанаваных кірункаў: экалогіятэхналогііінклюзія і культура;
  • 2.сфармуляваць ідэю па тэме кірунка;
  • 3.апісаць сваю ідэю і адказаць на пытанне: «Чаму твая ідэя павінна быць прадстаўлена на TEDxYouth@Minsk?»
  • 4.і прайсці рэгістрацыю.
Стаць удзельнікам

A1.by

Конкурс праводзіцца кампаніяй А1 – правайдарам тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг у Беларусі.

Палажэнне аб конкурсе



Присоединяйся к нам в FacebookВКTelegram и будь в курсе свежих новостей!  

Дата: 2020.03.08
Время:
Место:
Вход:
Комментарии