Прымі удзел ў конкурсе заявак на вытворчасць квадратных відэа

2019-11-27

Праграма Open Media Hub (OMH), якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам, абвяшчае конкурс заявак на падтрымку вытворчасці тэматычнага відэа для сацыяльных сетак “Быць 20-гадовым: маладыя актывісты”.

 

Конкурс заявак на вытворчасць квадратных відэа

 
  • Спашукальнікам пранануецца зрабіць арыгінальнае 90-секунднае квадратнае відэа для сацсеткавых платформаў (Facebook, Instagram, і г.д.).
  • Уласны анлайн-курс OMH “Інавацыйны сторытэлінг” дапаможа радай і практычнымі рэкамендацыямі наконт таго, як ствараць квадратныя відэа. Яго можна знайсці тут па-ангельскупа-руску.
  • Да квадратнага відэа журналісты гэтаксама могуць прыкласці прапанаваную гісторыю ў фармаце HDTV.

Квадратнае відэа “Быць 20-гадовым: маладыя актывісты” мусіць паказаць маладзёна з вашай краіны, які актыўна займаецца дабрачыннай справай, актывізмам, працуе ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці і г.д. Мы хочам пачуць пра маладых людзей, якія ахвяруюць сваім часам і высілкамі, каб станоўча паўплываць на жыццё ў вёсках, мястэчках і гарадах, у якіх яны жывуць.

Прыкладныя пытанні, якія вы можаце задаваць героям відэа:

  • Якім чынам вы паляпшаеце жыццё?
  • Што зматывавала вас пачаць дзейнічаць?
  • Якімі былі асноўныя перашкоды на вашым шляху?
  • Як гэта паўплывала на вашае жыццё?
  • Якім ёсць уплыў вашай дзейнасці ў больш шырокім сэнсе?

Стыль гісторыі мае быць дынамічным, сучасным і пасаваць сацыяльным сеткам.

Конкурс заявак адкрыты для анлайн, тэлевізійных і радыёжурналістаў, якія ствараюць відэакантэнт для сацсеткавых платформаў у рэгіёне добрасуседства Еўрапейскага саюза: Алжыры, Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Егіпце, Грузіі, Іарданіі, Лівіі, Ліване, Малдове, Марока, Палестыне, Сірыі, Тунісе і Украіне.

Акрамя фінансавых сродкаў на вытворчасць, журналісты атрымаюць ментарскую падтрымку ад вядучых медыя-прафесіяналаў, якія дапамогуць спланаваць і стварыць гісторыі ў карэктным фармаце на адпаведным узроўні якасці.

Мэта дадзенага конкурсу заявак – павялічыць інфармаванасць грамадскасці пра развіццё грамадзянскае супольнасці, а таксама дапамагчы журналістам дасягнуць больш шырокіх і разнастайных аўдыторыяў праз фарматы сацыяльных сетак.


Падача заявак і крытэры адбору

Усе заяўнікі мусяць коратка апісаць сваю будучую гісторыю і запоўніць анлайн-форму (па-ангельскупа-руску), пазначыўшы ў ёй усе неабходныя звесткі.

Калі ласка, звярніце ўвагуПаспяховае сканчэнне анлайн-курсу “Інавацыйны сторытэлінг” (даступны тут) – неабходная ўмова, каб прэтэндаваць на фінансаванне ў межах гэтага конкурсу заявак!

У выпадку абрання для дапамогі, заяўнікі мусяць запоўніць і падпісаць усе неабходныя дакументы, уключаючы заяўнікі пагаджаюцца прадставіць усе неабходныя дакументы, што ўключае кантракт, ліст аб намерах, адмову ад выключных правоў на сюжэт – вынік працы і ацэнку рызыкаў. Шаблоны гэтых дакументаў даступныя для спампавання на http://openmediahub.com/open-calls/application-documents/.

Заяўнікі мусяць прадэманстраваць, што яны належныя чынам упаўнаважаныя пэўнай юрыдычнай асобай вырабіць і апублікаваць сваю відэагісторыю.

Пацвярджаючым дакументам у дадзеным выпадку выступае ліст аб намерах, падпісаны ўпаўнаважаным прадстаўніком юрыдычнай асобы. У гэтым лісце мусіць быць пазначаны намер правамоцнага медыя выпусціць у эфір альбо апублікаваць канчатковы прадукт, уключаючы дату (-ы) і кантэкст плануемай трансляцыі альбо публікацыі.

Правамоцнымі заяўнікамі ёсць:

  • Навінавыя арганізацыі з дзеючымі анлайн- і сацсеткавымі платформамі (уключаючы газеты, тэлеканалы, радыёстанцыі, анлайн-медыі);
  • Журналісцкія арганізацыі (напрыклад, асацыяцыі, фундацыі), калі яны могуць прадэманстраваць абавязальніцтвы што да публікацыі кантэнту з боку якога-небудзь медыя;
  • Журналісты, якія дзейнічаюць ад імя/ у інтарэсах якой-небудзь з пазначаных вышэй арганізацый;
  • Фрылансеры з лістом аб намерах, што падпісаны дзейным медыя.

Выключэнне: Open Media Hub можа вырашыць (у кожным асобным выпадку), што асобныя журналісты альбо прадусары тэлебачання ёсць правамоцнымі заяўнікамі без афіцыйнай і пацверджанай дакументальна падтрымкі з боку юрыдычнай асобы. Падобным чынам, дарэчныя заяўкі ад блогераў, відэаблогераў і грамадзянскіх журналістаў будуць разгледжаныя – у выпадку, калі яны змогуць прадэманстраваць, што дасягаюць значных аўдыторый праз свае платформы.


Бюджэт

Канчатковы памер фінансавай падтрымкі будзе заўсёды ўлічваць тэму, выданне і краіну і будзе прапарцыянальным тыповым коштам і тарыфам у вашай краіне.

Максімальны памер фінансавай падтрымкі для 90-секунднага квадратнага відэа: 600€; 90-секунднага квадратнага відэа і дадатковай HDTV-версіі, створанай для тэлевізінага альбо анлайн-вяшчання: 1000€.


Дэдлайн для падачы заявак: 1 снежня 2019

Рашэнне аб пераможцах: 3 лютага 2020 (арганізатары скантактуюцца толькі з паспяховымі заяўнікамі)

Дэдлайн для стварэння відэа: відэа мусіць быць завершана і адпраўлена да 30 красавіка 2020 (у выпадку, калі відэа не адпраўлена да 30 красавіка 2020, пераводу фінансавых сродкаў не будзе).
 
 

Дэталёвую даведку можна знайсці тут 
Каб атрымаць больш інфармацыі, калі ласка, зайдзіце сюды
Па ўсіх пытаннях, якія тычацца праграмы, звяртайцеся:
Паўднёвае партнёрства: productionsupportsouth@thomsonfoundation.org
Усходняе партнёрства: productionsupporteast@thomsonfoundation.org

OpenMediaHUB
конкурс для журналистов

Присоединяйся к нам в FacebookВК, ОК  и будь в курсе свежих новостей! 
Дата: 2019.12.01
Время:
Место:
Вход:
Комментарии