У дворыку мінскай «Галерэі Ў» 28 ліпеня пакажуць мультфільм Хаяа Міядзакі «Падымаецца вецер» на беларускай мове. Пачатак у 20.00, квіткі набываць не трэба.
Фільм «Падымаецца вецер» знакамітага японскага рэжысёра Хаяа Міядзакі распавядае пра выбітнага японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі. Стужка была намінавана на прэмію «Оскар». Колькасць месцаў абмежаваная, так што прыходзь загадзя.
Арганізатар прагляду – суполка «Беларускія ўікэнды», якая пры падтрымцы velcom ладзіць кінапаказы міравых шэдэўраў па-беларуску, паведамляе Бясплатны Мінск.