Музей Якуба Коласа запаліць «Святло ў акне»

Теги:
2018-05-15

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 19 мая далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

Для наведвальнікаў музей падрыхтаваў праграму «Святло ў акне», якая прысвечана 100-годдзю выдання паэмы «Сымон-музыка» і 95-годдзю выдання паэмы «Новая зямля». Цябе чакае захапляльны квэст па творчасці Якуба Коласа. Таксама ў праграме выступленне паэта, аўтара і выканальніка ўласных песень Паўла Нікуліна.

Уваход у музей і на сядзібу – 2 рублі.

Святло ў акне
Дата: 2018.05.19
Время: 17.00-24.00
Место: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Вход: платны
Комментарии