У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы Баранавічаў ладзяць сустрэчу са стваральнікамі «Торба Шоу» – мінскага праекта пра любоў да экаторб і нелюбоў да пластыкавых пакетаў.
Сустрэча пройдзе 12 мая ў 14.00. Там ты зможаш не толькі пагутарыць пра непапраўляльную шкоду ад аднаразовага пластыку, але і стварыць адзінае прызнанае эколагамі альтэрнатыўнае рашэнне – экасумку! Для гэтага табе не спатрэбяцца ні спецыяльныя навыкі, ні нават швейная машынка. Усе матэрыялы рыхтуюць арганізатары, з цябе – толькі фры данэйшн і папярэдняя рэгістрацыя.
Больш інфармацыі тут.