Дзень усіх закаханых там адзначаць самай рамантычнай навуковай лекцыяй «Каханне як касмічная з’ява».
Пра цікавыя праявы кахання на прасторах Сусвету будзе расказваць астраном Віктар Малышчыц. Ты пераканаешся, што касмічныя пары, валянцінкі і сардэчкі ёсць не толькі на Зямлі. А таксама даведаешся пра эвалюцыю зорак, дынаміку галактык і некаторыя целы Сонечнай сістэмы.
Калі космас – гэта тваё, то прыходзь 10 лютага ў 20.00. З сябрамі ці сваёй палавінкай. Кошт квітка для дарослых – 3.60 рублёў, для школьнікаў і студэнтаў – 2.80 рублёў. Больш падрабязна чытай тут.