Фэст-квэст на першым беларускім фестывалі інтэлектуальнай кнігі

Теги:
2018-05-24

Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» пройдзе 27-31 траўня ў Мінску ў культурным інкубатары ОК16. 30 траўня – дзень падлеткавай літаратуры.

«Прадмова»  пляцоўка, дзе можна пабачыць жывых пісьменнікаў, параіцца з рэдактарамі наконт уласных твораў, атрымаць крытычнае меркаванне і набыць кнігі.

Падчас Фестывалю прэзентуюць новыя кнігі, адкрыюць мастацкія і гісторыка-тэматычныя выставы, зладзяць дыскусіі, майстар-класы, лекцыі, мастацкія чытанні, можна будзе патанчыць пад музычныя выступленні, убачыць цырымоніі ўручэння літаратурных прэмій, трапіць на сустрэчы з пераможцамі і сябрамі журы.

30 траўня ў Дзень дзіцячай і падлеткавай кнігі пройдзе круглы стол з удзелам пісьменнікаў Марыі Бяршадскай, Валерыя Гапеева, Андрэя Жвалеўскага, Яўгеніі Пастарнак, Людмілы Рублеўскай.

У Зоне С з 14 да 17 гадзін дызайнер і пісьменніца Ксенія Шталенкова раскрые прафесійныя сакрэты, прапануе творчыя практыкаванні і дапаможа рэалізаваць уласныя міні-праекты.

У 15 гадзін у зоне А пачнецца фэнтэзі-квэст. Запрашаюць усіх, старэйшых за 12 гадоў.

На працягу дня свае кнігі прэзентуюць Ксенія Шталянкова, Валерый Гапееў, Аляксандр Фядута, Надзея Ясмінска.

Праект «ЗаЧтение» запрашае на гучныя чытанні. Можна будзе паваляцца на падлозе і паслухаць кнігу Эвы Сусы «Снежны чалавек у Мінску», а таксама «Смелая дзяўчынка» Машы Чарковай і Марты Чарновай.

Падрабязней паглядзець праграму можна тут.

Дата: 2018.05.31
Время: 12.00-22.30
Место: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16 (Культурны інкубатар ОК16)
Вход: вольны
Комментарии