Дзень роднай мовы разам з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў!  

2019-02-21

22 лютага а 19-й у Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601) ты зможаш стаць яшчэ бліжэй да беларускай мовы. Цікавыя беларусы і беларускі распавядуць, як яны пачалі размаўляць на роднай мове, што іх падштурхнула, з якімі сітуацыямі яны сутыкаюцца ў штодзённым жыцці ці прафесійнай дзейнасці. 


 


Хто выступіць: 

Алесь Сьнег – дырэктар Арт Сядзібы; 
Лізавета Ганчарова – ілюстратарка; 
Наста Лойка – праваабаронца, сузаснавальніца Human Constanta; 
Эрык Арлоў-Шымкус – музычны гурт "Эрык і я"; 
Антон Раднянкоў – мадэратар сустрэчы, дырэктар Цэнтра новых ідэй. 

Ты ўбачыш, што мова жывая, на ёй размаўляюць розныя людзі з рознымі заняткамі і цікаўнасцямі. Калі ты не размаўляеш, але хочаш, магчыма, для цябе таксама знойдзецца нешта карыснае  
Чакаем цябе, толькі зарэгіструйся тут, калі ласка  
https://goo.gl/forms/0ZqaxgTZbsL0hKk43 

Прыходзь, каб пагутарыць і адсвяткаваць разам!
 

https://vk.com/wall-170570008_27





 
Дата: 2019.02.22
Время: 19:00
Место: у Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601)
Вход:
Комментарии