А хочаш на беларуска-нямецкія Каляды?

Теги: Новости
2017-12-11

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры вырашылі адзначыць свята па канонах адразу дзвюх краін. «Беларуска-нямецкія Каляды» распачнуцца 15 снежня ў 17:30.

Што там будзе?

  • майстар-класы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
  • выступленне Народнага ансамбля народнай песні «Гаманіна»;
  • батлейка;
  • варажба і гульні;
  • выбар лепшых святочных прысмакаў і самага прыгожага віншавання;
  • абмен падарункамі (ты можаш прынесці нешта цікавае і невялічкае з сабой);
  • конкурс калядных фота (удзельнічаюць усе фота, якія будуць зроблены падчас свята і пазначаны ў Instagram хэштэгам #bellitmuseum).

Таксама адбудзецца адкрыццё выставы «Калядны вечар» вучняў Уладзіміра Сайко.

Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, а само мерапрыемства – у 18.00.

Як трапіць на Каляды?

Спачатку патэлефануй арганізатарам, каб цябе зарэгістравалі: (8017) 334-56-21, (8017) 209-59-90. Ці можаш даслаць ліст з кантактамі на ifd@bsu.by.

Беларуска-нямецкія Каляды
Дата: 2017.12.15
Время: 17.30
Место: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13
Вход: вольны
Комментарии