Аб аўтары: Яўгенія Мароз, 17 год, навучэнка біялагічнага профіля Ліцэя БДУ, але не магу ўявіць своё жыццё без творчасці. Захапляюся тым, што ствараюць людзі – гэта дэманструе, якія мы розныя і ўнікальныя. Люблю маляваць, спяваць і, канечне, пісаць вершы.
Пустыя словы. Пустыя сказы.
Не адчуваецца нават адразу,
Як ты губляешся ў прасторы…
Пустыя сказы. Пустыя словы.
Халодная кава i холад у сэрцы.
Ланцуг успамiнаў ад часу iрвецца.
Губляюцца вочы ў экране смартфона.
Пустыя думкi. Пустыя высновы.
Цямнее ў вогнiшчы фотаздымак…
У мроiве поспехаў i памылак
Падумаць пра сэнс не маем мы часу.
Пустыя словы. Пустыя сказы.
Стракаты натоўп хутка нясе мяне,
Як хвалi бязмежнага акiяна,
Якi знiшчае ўсё, што трапiць
У яго халодныя сiнiя рукi.
Мiж думак i планаў у бязлiтаснай цемрадзi
У сэрцах агеньчыкi свецяцца цьмяна.
У горадзе, што святлом сваiм вабiць,
Смяшалiся зоры, людзi, гукi.
Iх душы, поўныя светлымi марамi,
Схаваныя пад палiто i шарфамi,
Пад капялюшамi i акулярамi.
У воблаке шэрым з турботамi марнымi
Горад пахне бензiнам i ружамi,
Кавай i цёплым духмяным хлебам
I адлюстроўваюцца ў лужыне
Усе таямнiцы цёмнага неба.
I ў гэтай плынi, клопатаў поўнай,
Адкiнуўшы днём накоплены смутак,
Так прыемна злiцца з натоўпам
I цалкам схавацца ў мроiве думак.
Цiхiя гукi вулiцы раскаляюць паветра,
Я адчуваю на скуры пацалункi духмянага ветру.
Час раскаляецца, як шакалад у мiкрахвалевай печы,
Калi мы з табой лiчылi зоры ў велiчнай цёмнай далечы.
Месяц запальва полымя на шчаках.
Кветкi паснулi – няхай табе снiцца iх пах.
Спiць наваколле: людзi, дрэвы, дамы.
Толькi лiхтарыкам ў цемрадзi свецiшся ты.
Я падаю ў неба
У празрыстых струменьчыках сонца
Да мяккiх абдымкаў аблокаў,
Дзе ўсё гэтак лёгка!
Дзе людзi спяваюць i доўжыцца лета бясконца.
Мне дапамогi не трэба!
Я падаю ў вышыню
У ружовае мора ўсходу,
Што амывае бераг з цукровай ваты,
Бо зоркi не ведаюць здрады
I мяккiм святлом нiкому не робяць шкоды,
Глядзяць на зямлю.
У начным аксамiнце iх срэбра
Ты ў цiшынi зможаш заўважыць у акне.
Тады, спадзяюся, ты ўзгадаеш мяне.
Прабач, але час развiтацца –
Я падаю ў неба…
За акном – маланка i гром.
Твае словы як мёд з малаком:
У дрыготкiм святле
Лiхтара на стале
Напаўняюць сэрца цяплом.
Дрэвы здвiнулi цёмныя шаты.
Твая песня – цукровая вата:
Узнiмае настрой,
Нас вяртае з табой
У мясцiны, дзе родная хата.
На падлозе ciнiя ценi.
Твае вочы нiбы з карамелi:
Ад суму хавалi
Iх мяккiя хвалi
I сонцам увесь час зiхацелi.
Вечар робiць чароўным пакой.
Ты – цукерка з салодкай нугой.
Часам трэба сказаць
Усе, што цяжка трымаць
I, нарэшце, адчуць спакой.
Подписывайся на наш профиль Facebook , ВКонтакте, ОК и будь в курсе свежих новостей!
Яўгенія Мароз