Цябе клічуць у вандроўкі па Мінску

Теги:
2018-01-09

Творчы праект Паўла Дзюсекава «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» працягваецца і ў новым годзе. Афіша распісаная аж да красавіка! Выбірай свой час – і наперад!

Гісторык і гід Павел Дзюсекаў запрашае на цікавыя экскурсіі па сталіцы, падчас якіх расказвае розныя цікавосткі, гарадcкія гісторыі, легенды, паданні пра прывідаў і шмат чаго яшчэ. Такі Мінск ты яшчэ не ведаеш!

Каб патрапіць на вандроўку, не трэба запісвацца загадзя. Проста бяры сяброў і прыходзь у прызначанае месца. Працягласць экскурсіі – каля 1,5 гадзіны. Май на ўвазе, што вандроўкі не адбываюцца ў дождж, а таксама калі прыйшло менш за 10 чалавек. Таму варта сабраць кампанію!  

Экскурсіі бясплатныя, але ты можаш падзякаваць гіду, пакінуўшы чаявыя. 

Афіша вандровак да красавіка:

13.01 (субота)

14.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ (Сустракаемся ля помніка Адаму Міцкевічу)

14.01 (нядзеля)

14.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (Сустракаемся каля ўвахода ў ратушу)

20.01 (субота)

14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (Сустракаемся ля Цэнтральнай кнігарні)

21.01 (нядзеля)

14.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ (Сустракаемся ля ўвахода ў цырк)

27.01 (субота)

14.00 – ПРАСПЕКТ (Сустракаемся ля дома па адрасе вул. Савецкая, 2)

28.01 (нядзеля)

14.00 – ТАЯМНІЦЫ КАТАЛІЦКІХ СВЯТЫНЯЎ (Сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

03.02 (субота)

14.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКА (Сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

04.02 (нядзеля)

14.00 – ПАДАННІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ (Сустракаемся ля ўвахода ў Палац мастацтва на вул. Казлова, 3)

10.02 (субота)

14.00 – ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДДЗІ (Сустракаемся ля галоўнага ўвахода ў тэатр Музкамедыі)

11.02 (нядзеля)

14.00 – АД ФРАНЦЫСКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ (Сустракаемся ля ГУМа з боку вуліцы Леніна)

17.02 (субота)

14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЦІ І ВАКОЛІЦАХ (Сустракаемся каля стэлы-помніка першай менскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2, станцыя метро «Няміга»)

18.02 (нядзеля)

14.00 – ТАЯМНІЦЫ КАТАЛІЦКІХ СВЯТЫНЯЎ (Сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

24.02 (субота)

14.00 – СТАРАСВЕЦКІ ПРАМЕНАД (Сустракаемся ля ўвахода ў краму «Мегатоп» на вул. Кірава, 1)

25.02 (нядзеля)

14.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА (Сустракаемся ля помніка Пушкіну)

03.03 (субота)

14.00 – ПАДАННІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ (Сустракаемся ля ўвахода ў Палац мастацтва на вул. Казлова, 3)

04.03 (нядзеля)

14.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (Сустракаемся каля ўвахода ў ратушу)

08.03 (чацвер)

14.00 – АД ФРАНЦЫСКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ (Сустракаемся ля ГУМа з боку вуліцы Леніна)

09.03 (пятнiца)

14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЦІ І ВАКОЛІЦАХ (Сустракаемся каля стэлы-помніка першай менскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2, станцыя метро «Няміга»)

10.03 (субота)

14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (Сустракаемся ля Цэнтральнай кнігарні)

11.03 (нядзеля)

14.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ (Сустракаемся ля ўвахода ў цырк)

17.03 (субота)

14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (Сустракаемся ля помніка Максіму Багдановічу)

18.03 (нядзеля)

14.00 – ПРАСПЕКТ (Сустракаемся ля дома па вул. Савецкая, 2)

24.03 (субота)

14.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКА (Сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

25.03 (нядзеля)

14.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКА (Сустракаемся ля помніка Адаму Міцкевічу)

31.03 (субота)

14.00 – ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДДЗІ (Сустракаемся ля галоўнага ўвахода ў тэатр Музкамедыі)

01.04 (нядзеля)

14.00 – АД ФРАНЦЫСКАНСКАЙ ДА ДАМІНІКАНСКАЙ (Сустракаемся ля ГУМа з боку вуліцы Леніна)

07.04 (субота)

14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЦІ І ВАКОЛІЦАХ (Сустракаемся каля стэлы-помніка першай менскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2, станцыя метро «Няміга»)

08.04 (нядзеля)

14.00 – ТАЯМНІЦЫ КАТАЛІЦКІХ СВЯТЫНЯЎ (Сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

14.04 (субота)

14.00 – СТАРАСВЕЦКІ ПРАМЕНАД (Сустракаемся ля ўвахода ў краму «Мегатоп» на вул. Кірава, 1)

15.04 (нядзеля)

14.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА (Сустракаемся ля помніка Пушкіну)

16.04 (панядзелак)

14.00 – ПАДАННІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ (Сустракаемся ля ўвахода ў Палац мастацтва на вул. Казлова, 3)

17.04 (аўторак)

14.00 – СТАРОНКІ ЖЫЦЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКА (Сустракаемся ля помніка Адаму Міцкевічу)

21.04 (субота)

14.00 – МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ (Сустракаемся каля ўвахода ў ратушу)

17.00 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ (Сустракаемся ля паркавай брамы насупраць будынка па вул. Маякоўскага,188. Прыпынак транспарту «Чэрвеньскі кірмаш»)

22.04 (нядзеля)

14.00 – ЗІГЗАГІ МЕНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ (Сустракаемся ля Цэнтральнай кнігарні)

17.00 – МЕНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ (Сустракаемся ля цэнтральнай брамы могілак каля выхада са станцыі метро «Пушкінская»)

28.04 (субота)

14.00 – ЦІКАВОСТКІ ГУБЕРНАТАРСКАГА САДУ (Сустракаемся ля ўвахода ў цырк)

17.00 – 12 КАЗАК АСМАЛОЎКІ (Сустракаемся ля дома па адрасе вул. Камуністычная, 22)

29.04 (нядзеля)

14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МЕНСК (Сустракаемся ля помніка Максіму Багдановічу)

17.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ (Сустракаемся на транспартным прыпынку «Музей валуноў»)

30.04 (панядзелак)

14.00 – ПРАСПЕКТ (Сустракаемся ля дома па вул. Савецкая, 2)

17.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКА (Сустракаемся ля Чырвонага касцёла каля статуі Арханёла Міхаіла)

Фота: vk.com/vandrouki_u_minulaje

Дата: 2018.04.30
Время: па раскладзе
Место: мінскія вуліцы
Вход: вольны
Комментарии