Пяць серыялаў, з якімі можна правесці выхадныя

1210
0
Теги: Фильмы

Марина Веселуха

2018-02-02

Хто з нас хоць аднойчы не бавіў цэлы дзень за праглядам любімага серыяла ў рэжыме нон-стоп. Серыя за серыяй, сезон за сезонам. Проста ідэальны варыянт. Але як зарыентавацца ў бясконцым моры варыянтаў, што «плаваюць» у бясконцым моры інтэрнэт-рэсурсаў, і быць упэўненымі, што сюжэт спадабаецца? TeenAge.by прапануе некалькі сапраўды вартых увагі праектаў.


Серыялы

«Вельмі дзіўныя рэчы» / Stranger Things (2016-2017)

Вельмі дзіўныя рэчы Очень странные дела

Фантастычная гісторыя пра сяброў-падлеткаў са звычайнага амерыканскага гарадка. Знікненне аднаго з іх пачынае цэлы ланцужок дзіўных падзей з удзелам загадкавых істот з паралельнага сусвету. Канечне ж, жахлівага. Дакладна спадабаецца тым, хто любіць чытаць Стывена Кінга і верыць у існаванне людзей з надзвычайнымі здольнасцямі.

«Крэмніевая даліна» / Silicon Valley (2014-2017)

Кремниевая долина Крэмніевая даліна

Яны – геніяльныя, але бедныя праграмісты. Жывуць у Лас-Анджэлесе. Распрацоўваюць уласную ўнікальную пошукавую сістэму. Але сябрам не так проста прадставіць свой прадукт на рынку ва ўмовах высокай канкурэнцыі. Ды і ў іх камандзе не заўсёды ўсё спакойна. Сваркі, узаемныя абвінавачванні, канкурэнцыя... Серыял для тых, хто любіць свет ІТ-тэхналогій, верыць у справядлівасць і сапраўднае сяброўства.

«Новенькая» / New Girl (2011-2017)

Новенькая

Яшчэ адна гісторыя пра жыхароў Лас-Анджэлеса – настаўніцу пачатковых класаў, дзівачку Джэс, маркетолага Шміта, былога баскетбаліста (які гуляў у камандзе Латвіі) Уінстана, няўдачніка па жыцці Ніка і мадэль Сесе. Яны заводзяць стасункі, пераадольваюць цяжкасці, жартуюць адзін з аднаго, але застаюцца сапраўднымі сябрамі. Выдатны тонкі гумар, неверагодныя гісторыі і проста пазітыў. 

«Добры доктар» / The Good Doctor (2017-2018)

Добры доктар Добрый доктор

Новы праект ад стваральніка легендарнага «Доктара Хаўса» Дэвіда Шора. Праўда, хірургі кажуць, што медыцынская фактура тут прапрацаваная лепш у параўнанні з яго знакамітым папярэднікам. Значыць, гісторыі пацыентаў і іх хвароб – больш праўдзівыя. Галоўны герой – геніяльны хлопец, які пакутуе на аўтызм. Разам з тым менавіта хвароба дазваляе яму быць больш пільным і больш дакладным у пастаноўцы дыягназаў. Спадабаецца тым, хто захапляецца медыцынай.

«Неверагодная місіс Мэйзэл» / The Marvelous Mrs. Maisel (2017) 

Невероятная миссис Мэйзел Неверагодная місіс Мэйзел

Сёння ўсё больш і больш папулярным становіцца жанр камедыйнага стэнд-апу. Але ў якасці такіх камедыйшчыкаў мы больш верагодна пабачым мужчын. А што, калі свае сілы ў камедыі паспрабуе жанчына, звычайная хатняя гаспадыня? Тонкі гумар, уменне пісаць жарты і неверагодная харызма. А яшчэ – крышачку ўдачы. Серыял паказвае закуліссе сцэны камедыі і распавядае, што выпадковасці часам зусім не выпадковыя.

Прыемнага прагляду!

 

Пять фильмов для тех, кто не верит в свои силы

 

Комментарии