У Беларусі пройдзе «Фэст экскурсаводаў»

4263
0
Теги: Новости

Саша Дорская

Студентка факультета журналистики БГУ.

2018-04-10
Любіш бясплатныя вандроўкі? Ёсць ідэя выдатна правесці выхадныя 21-22 красавіка – схадзіць на «Фэст экскурсаводаў»! Аўтарскія экскурсіі пройдуць па ўсёй краіне.

Што гэта?

У свеце фэсты экскурсаводаў праводзяцца па ініцыятыве ЮНЕСКА ў гонар Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які адзначаюць 18 красавіка.

Беларусь цікавую ідэю падтрымала ў 2009 годзе. З той пары прайшло ўжо восем фэстаў, у якіх бралі ўдзел каля 1 000 чалавек! За гэты час адбыліся каля 1 000 экскурсій. Задача такіх фэстаў – расказаць пра помнікі нашай краіны з цікавай гісторыяй.

Што чакае ўдзельнікаў?

Экскурсіі будуць праходзіць не толькі ў папулярных замках і палацах, але і ў таямнічых сядзібах. У праграме фэста звычайныя пешаходныя экскурсіі, а таксама роварныя, літаратурныя, анімацыйныя і храмавыя. Дарэчы экскурсаводы будуць выкарыстоўваць адмысловае абсталяванне (аўдыятактыльныя макеты), якое дапаможа лепш успрымаць інфармацыю людзям з праблемамі зроку і слыху.

Дзе пройдуць экскурсіі?

Галоўная «арэна» фэста – Мінск. Таксама да фестывалю далучацца абласныя і раённыя цэнтры Беларусі. Возьмуць удзел і гарады, з якімі цесна злучана гісторыя Беларусі (Кракаў, Масква і інш.)

Як паўдзельнічаць у фэсце?

Гатоў (-ва) да гісторый пра Вітаўта, Грунвальдскую бітву і Магдэбургскае права? Тады выходзь на вуліцу і прагуляйся да месца правядзення экскурсіі ў тваім горадзе. Сачы за групай ў ВК, дзе можна знайсці падрабязную інфармацыю!

Комментарии